г.Вiцебск, вул. Марка Шагала, 8А

Чацвер, 09 Верасень 2021 07:24

Адметная традыцыя: на пачатку навучальнага года знаёміцца са сваімі малодшымі калегамі – першакурснікамі і дзяліцца каштоўным універсітэцкім досведам

У студэнтаў спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» існуе адметная традыцыя: на пачатку навучальнага года знаёміцца са сваімі малодшымі калегамі – першакурснікамі і дзяліцца каштоўным універсітэцкім досведам.

Гэтым разам першымі павіталі 21 першакурсніка старасты 2-га і 3-га курсаў Маргарыта Наважылава і Марыя Паўлавец, якія распавялі пра асаблівасці вучэбнага працэсу, выкладчыкаў, а таксама пра тыя цяжкасці, якія могуць узнікнуць у першакурсніка на пачатку навучання. Актыўныя ўдзельніцы культурнага жыцця ВНУ Маргарыта Гурская і Анжаліка Кухарэнка заахвоцілі студэнтаў да ўдзелу ў мастацкай самадзейнасці.Ілона Булкіна падзялілася сакрэтамі паспяховай здачы сесіі, а Марыя Рубянок і Фёдар Радзько расказалі аб правілах пражывання ва ўніверсітэцкім інтэрнаце.

Напрыканцы сустрэчы студэнты разам са сваімі куратарамі Настассяй Кудзелька, Вольгай Харчанка i Таццянай Дубоўскай сфатаграфаваліся на памяць, зафіксаваўшы сваю традыцыю і на фотаздымках.