Пятница, 07 мая 2021 06:19

Сустрэча з Дар’яй Хамковай – дырэктарам турыстычнага агенцтва нестандартных тураў Youtravel.by

У Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” адбылася сустрэча студэнтаў 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” з Дар’яй Хамковай – дырэктарам турыстычнага агенцтва нестандартных тураў Youtravel.by, якое спецыялізуецца па працы з круізамі ды індывідуальнымі турамі.

Дар’я распавяла будучым спецыялістам па міжнародным турызме пра ўласны досвед працы ў турыстычнай сферы, пра сумесную каманду творчых прафесіяналаў, а таксама падзялілася трыма галоўнымі парадамі па кар’ернай стратэгіі, падмацаваўшы іх слушнымі выказваннямі.
Гэта:
1. Думаць аб сабе як аб праекце ў перспектыве 2,5 і 10 гадоў (“Дурань з планам можа перамагчы генія без плана” Уорэн Бафет).
2. Шукаць этычных настаўнікаў, кіраўнікоў, ментараў (“Кожнаму патребен трэнер. Не важна, хто вы – баскетбаліст, тэнісіст, гімнаст ці ігрок у брыдж” Біл Гейтс).
3. Не ідэалізаваць турызм (Travel-спецыялісты – гэта не вандруючыя лайдакі).

Акрамя таго, госця акцэнтавала ўвагу студэнтаў на тым, што заканчэння ВНУ па спецыяльнасці – гэта толькі база, надзвычай важна пастаянна займацца самаўдасканаленнем і самаадукацыяй, гэта значыць вылучацца сваімі прафесійнымі кампетэнцыямі, бо сёння работнікаў шмат, а экспертаў – адзінкі.

Напрыканцы Дар’я параіла ўсім прачытаць кнігу вядомага псіхолага, прафесара Прынстанскага ўніверсітэта (ЗША), лаўрэата Прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля 2002 г. Даніэля Канемана “Думай павольна… вырашай хутка” (2011), а таксама пазнаёміцца з блогам Дар’і Сіроцінай, якая больш за 10 гадоў піша пра асабіста правераныя ўнікальныя месцы, што адлюстроўваюць аўтарскі густ і запыт аўдыторыі.

изображение viber 2021 05 0611 05 14

изображение viber41 11 05 15

Обновлено: Пятница, 07 мая 2021 06:28