г.Витебск, ул. Марка Шагала, 8А

+375 (212) 66-99-88 - приёмная директора, +375 (212) 67-38-49, +375 (33) 666-99-38 - приёмная комиссия

Четверг, 23 сентября 2021 14:19

Дзень бібліятэк

Студэнты 1-га курса спецыяльнасці “Правазнаўства”, а таксама 2-га і 3-га курсаў спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” разам са сваімі куратарамі адзначылі свята Дзень бібліятэк ў Віцебскай абласной бібліятэцы.

У гэты дзень супрацоўнікі бібліятэкі правялі для студэнцкай моладзі пазнавальную азнаямленчую экскурсію па абноўленым аддзеле абанемента, агульнай і нямецкай чытальных залах, па аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, аддзеле перыядычных выданняў, па сектары замежнай літаратуры і г.д.

Акрамя таго, студэнты мелі магчымасць праверыць свае веды ў інфармацыйна-прававой гульні “Права і мы”, пазнаёміцца з выставай-прэзентацыяй “Калейдаскоп часопісаў”, прыняць удзел у бібліятэчных акцыях “Кніга з рук у рукі”, “Сэлфі з кнігай”, паўдзельнічаць у трэнінгу па пошуку інфармацыі ў ІПС “Эталон” і шмат чаго іншага.

Студэнты і куратары выказваюць падзяку супрацоўнікам Віцебскай абласной бібліятэкі за належную арганізацыю разнапланавых мерапрыемстваў і карысна праведзены час.