ИННОВАЦИИ В ОБРАЗОВАНИИ. КАРЬЕРНЫЕ ПЕРСПЕКТИВЫ.
МЫ СМОТРИМ В БУДУЩЕЕ!

Студенты МИТСО на литературной встрече, посвященной 95-летию со дня рождения В. Короткевича

6 кастрычнiка студэнты Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” прынялі ўдзел у літаратурнай сустрэчы “Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…”: Уладзімір Караткевіч на мовах народаў свету”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Гасцямі імпрэзы, што праходзіла ў Віцебскай абласной бібліятэцы, сталі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар і вядоўца праграмы “Суразмоўцы” на тэлеканале “Беларусь 3” Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.

Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была адведзена нядаўнім публікацыям перакладаў прозы і паэзіі У. Краткевіча на рускую, кітайскую, азербайджанскую, літоўскую, марыйскую і іншыя мовы свету.

Студэнт 1-га курса спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” Міраслаў Аленскі прачытаў верш творцы “Беларуская песня” ў перакладзе на англійскую мову, студэнтка 2-га курса спецыяльнасці “Правазнаўства” Дзіяна Шамкова – у перакладзе на рускую мову. Верш “Можна ўсё: пусціць каханне дымам…” прагучаў на роднай мове ў выкананні студэнткі 1-га курса спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” Дар’і Семяньковай.