Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Віцебскім філіяле Міжнароднага універсітэта «МІТСО» прайшла літаратурная імпрэза «Беларуская мова – наш гентычны код».
Студэнты і выкладчыкі чыталі свае любімыя творы на роднай мове – вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна, Янкі Сіпакова, Алега Лойкі і інш., прызнаваліся ў любові да нацыянальнай паэзіі і Радзімы.



