г.Вiцебск, вул. Марка Шагала, 8А

Панядзелак, 04 Сакавік 2024 11:12

Міжнародны дзень роднай мовы

Прадстаўнікі Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта  «МІТСО» сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай вечарыны ў Віцебскай абласной бібліятэцы, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы

Студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Ганна Браўфер, Ганна Сураўцава і Хунджові Рэйс Пірэс Данкэ прачыталі вершы Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы і Максіма Багдановіча.

А першакурснікі-юрысты з куратарам Надзеяй Нікалаевай праверылі свае веды па беларускай мове і прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі, для якой быў выбраны ўрывак з аповесці Васіля Быкава «Жураўліны крык». Удзельнікі вечарыны таксама змаглі пайграць на народных музычных інструментах.

Фота: http://vlib.by/index.php/ru/3619-literaturno-muzykal-nyj-vecher-k-mezhdunarodnomu-dnju-rodnogo-jazyka-i-obshhij-diktant-2024