Студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» Ганна Браўфер, Ганна Сураўцава і Хунджові Рэйс Пірэс Данкэ прачыталі вершы Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы і Максіма Багдановіча.
А першакурснікі-юрысты з куратарам Надзеяй Нікалаевай праверылі свае веды па беларускай мове і прынялі ўдзел у напісанні дыктоўкі, для якой быў выбраны ўрывак з аповесці Васіля Быкава «Жураўліны крык». Удзельнікі вечарыны таксама змаглі пайграць на народных музычных інструментах.