г.Вiцебск, вул. Марка Шагала, 8А

Да Міжнароднага дня роднай мовы

18 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза да Міжнароднага дня роднай мовы, у якой прынялі ўдзел студенты і выкладчыкі Міжнароднага універсітэта «МІТСО»

Студэнты спецыяльнасцяў «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі» i «Правазнаўства» прачыталі паэтычныя творы на роднай мове, прысвечаныя светламу пачуццю – каханню.

«Прыемна чуць родную мову, гэта яшчэ раз падкрэслівае багацце нашай культуры, дапамагае зразумець, наколькі важна захоўваць яе для будучых пакаленняў», – адзначыла Дыяна Шамкова, якая прадэкламавала твор Янкі Сіпакова «Каханне».

Кульмінацыяй літаратурнай сустрэчы стала выступленне студэнта з Іраку Разак Харыса, які прачытаў верш Максіма Багдановіча «Раманс» на арабскай мове.

Акрамя таго прысутныя напісалі агульную дыктоўку па творы Генадзя Бураўкіна «Неацэнны скарб».