г.Вiцебск, вул. Марка Шагала, 8А

«Беларуская мова – наш гентычны код»

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Віцебскім філіяле Міжнароднага універсітэта «МІТСО» прайшла літаратурная імпрэза «Беларуская мова – наш гентычны код».

Студэнты і выкладчыкі чыталі свае любімыя творы на роднай мове – вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна, Янкі Сіпакова, Алега Лойкі і інш., прызнаваліся ў любові да нацыянальнай паэзіі і Радзімы.